Падчас спецаперацыі па зачыстцы паўночных і ўсходніх прадмесцяў Дамаска вайскоўцы знайшлі лабараторыю па стварэнні хімічнай зброі. На складзе выяўлены хлор і іншыя атрутныя рэчывы. Імі, паводле версіі вайскоўцаў, баевікі збіраліся начыніць снарады, прыгатаваныя для абстрэлу сталіцы. Гэта другая небяспечная знаходка за апошні час. Раней ва ўзбярэжным горадзе Баніяс былі знойдзены амаль 300 бочак з хімікатамі. Новая інфармацыя - яшчэ адзін аргумент у карысць расійскай пазіцыі па Сірыі. Масква на мінулым тыдні абвясціла вынікі ўласнай экспертызы. Хімічная зброя з ядам зарынам выкарыстоўвалася пры абстрэле аднаго з гарадоў з урадавымі войскамі.














