У Cледчым камітэце высвятляюць падрабязнасці ДТЗ на Партызанскім праспекце

14 июня 2016

Пад наркотыкамі і без права кіраваць машынай. У Следчым камітэце высвятляюць падрабязнасці ДТЗ са смяротным зыходам на Партызанскім праспекце. Нагадаем, напярэдадні на скрыжаванні праспекта і вуліцы Шасэйнай легкавы аўтамабіль збіў двух пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. Малады чалавек са шматлікімі траўмамі дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы. Яго сталага спадарожніка, на жаль, выратаваць не ўдалося. Пры гэтым спынілася машына толькі, калі пратараніла яшчэ адзін аўтамабіль. Медыцынскае абследаванне паказала: перад тым як сесці за руль, вадзіцель легкавушкі ўжываў псіхатропы, а ў пачатку месяца яго на год пазбавілі вадзіцельскага пасведчання.