У Чылі ў сутыкненнях пацярпелі амаль 350 паліцэйскіх

14 ноября 2019
Амаль 350 паліцэйскіх пацярпелі ў выніку сутыкненняў у Чылі. Затрыманыя каля 850 чалавек. Пратэсты не суціхаюць ужо месяц, яны пачаліся з выступленняў супраць павышэння цэн на праезд у метро Санцьяга. І, нягледзячы на адмену рашэння, акцыі супраць сацыяльнай няроўнасці і палітыкі ўлад працягваюцца. Ахвярамі хваляванняў сталі больш як 20 чалавек.