Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў раёне чылійскага горада Вальпараіса на беразе Ціхага акіяна. Там успыхнуў буйны лясны пажар. 100 дамоў знішчаныя полымем. Ёсць пацярпелыя. Праводзіцца эвакуацыя. Без святла засталіся больш чым 47 тысяч чалавек. Агонь спрабуюць ліквідаваць разлікі з пяці гарадоў, у аперацыі таксама прымаюць удзел вайскоўцы і авіяцыя.
У Чылі 100 дамоў знішчаныя полымем
3 января 2017













