У Чыкага высвятляюць акалічнасці аварыі ў метро

1 октября 2013
Учора там пацярпелі амаль 50 чалавек. Многія з іх знаходзяцца ў бальніцы. Састаў, які стаяў на запасных пуцях, раптам пачаў рухацца без машыніста і на станцыі ўрэзаўся ў цягнік з пасажырамі. Паводле некаторых звестак, хтосьці наўмысна разблакіраваў тармазную сістэму пустога састава і пусціў яго на цягнік з людзьмі. Таксама ёсць інфармацыя, што цягнік спрабавалі выкрасці. Але асноўнай версіяй пакуль застаецца няшчасны выпадак.