У гонар 50-годдзя групы QUEEN выпусцяць паштовыя маркі

24 июня 2020
Набор марак у гонар 50-годдзя рок-групы Queen выпусціць Каралеўская пошта Вялікабрытаніі. На васьмі з іх будуць прадстаўленыя самыя папулярныя вокладкі альбомаў калектыву, яшчэ на чатырох - здымкі з канцэртаў, а таксама класічная групавая фатаграфія Queen. Калекцыю можна будзе набыць з 9 ліпеня, але перадзаказ можна зрабіць ужо зараз на сайце Каралеўскай пошты. Queen стала трэцяй рок-групай, у гонар якой друкуюць маркі. Раней такія наборы выпускалі з альбомамі The Beatles і Pink Floyd.