У Чарнагорыі перад узлётам загарэўся расійскі самалёт

17 сентября 2019
Надзвычанае здарэнне ў Чарнагорыі. Расійскі пасажырскі лайнер загарэўся літаральна за некалькі хвілін да ўзлёту. Кадры самалёта, які дыміцца, публікуюць відавочцы. Паветранае судна павінна было вылецець з чарнагорскага горада Тыват у Санкт-Пецярбург. Паводле папярэдніх звестак, на стаянцы загарэўся правы рухавік. Пасажыраў паспяхова эвакуіравалі, пацярпелых няма.