Міжнародная арганізацыя Amnesty International абвінаваціла ўкраінскія Узброеныя сілы ў тым, што яны парушаюць законы вядзення ваенных дзеянняў і рызыкуюць жыццямі цывільнага насельніцтва. Адпаведны даклад апублікаваны на афіцыйным сайце арганізацыі.
У прыватнасці, праваабаронцы паведамляюць: украінская армія размяшчала зброю і баявую тэхніку ў будынках навучальных устаноў, бальніцах, жылых кварталах. Такія факты зафіксаваны ў 19 гарадах.
Пры гэтым Узброеныя сілы Украіны не праводзілі эвакуацыю мірных жыхароў з суседніх будынкаў, якія маглі трапіць пад агонь. Супрацоўнікі арганізацыі пабывалі ў 29 украінскіх школах і высветлілі, што ў большасці з іх размяшчалася баявая тэхніка і зброя. У дакуменце таксама адзначаецца, што арганізацыя накіравала вынікі даследавання ў Мінабароны Украіны, аднак адказу няма.













