У Чэхіі тысячы сем'яў засталіся без электрычнасці з-за снегападу

1 марта 2016

Тысячы сем'яў засталіся без электрычнасці ў цэнтральнай Чэхіі з-за моцнага снегападу. З-за складаных умоў надвор'я на дарогах здарыліся шматлікія аварыі. Часова закрыты рух на аўтабане паміж Прагай і Дрэздэнам. Тры міжнародныя рэйсы не атрымалі дазволу на пасадку ў сталіцы Чэхіі: адзін вярнуўся ў Франкфурт-на-Майне, другі прызямліўся ў Лейпцыгу, а трэці - у Вене. Сіноптыкі даюць несуцяшальныя прагнозы: паводле іх слоў, снегапады прадоўжацца.