У Чэхіі сёння прэзідэнцкія выбары

12 января 2018

Грамадзянам краіны трэба будзе выбіраць з 9-ці кандыдатаў. Асноўная барацьба, як паведамляюць сацапытанні, разгорнецца паміж цяперашнім кіраўніком дзяржавы Мілашам Земанам і Іржы Драгашам, былым кіраўніком Акадэміі навук краіны. Выбары прадоўжацца два дні. Мясцовыя палітолагі мяркуюць, што ні адзін з кандыдатаў не атрымае больш за 50 % галасоў, а значыць, спатрэбіцца другі тур. Зрэшты, паколькі Чэхія з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, прэзідэнт у ёй выконвае прадстаўніцкія функцыі.