У Чэхіі разбіўся мнагамэтавы знішчальнік венгерскіх ВПС

19 мая 2015

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў горадзе Часлаў - гэта цэнтральная частка краіны. Самалёт пацярпеў крушэнне, калі заходзіў на пасадку. Абодва пілоты паспяхова катапультаваліся. Ахвяраў і пацярпелых няма. Зараз у Чаславе праходзяць сумесныя вучэнні пілотаў з Чэхіі, Швецыі і Венгрыі. Раней сёння ў Індыі разбіўся Су-30 мясцовых ВПС. Таксама абышлося без ахвяраў і пацярпелых.