У Чэхіі адкрываюцца рэстараны і фітнес-цэнтры

25 мая 2020
Сёння ў Чэхіі пачнуць працаваць рэстараны, гатэлі і фітнес-цэнтры. Дазволяць візіты ў дамы састарэлых і правядзенне грамадскіх мерапрыемстваў колькасцю да 300 чалавек. А з 15 чэрвеня ўрад краіны мае намер адкрыць межы з суседнімі дзяржавамі Шэнгенскай зоны. У Чэхіі каранавірусам заразіліся менш як 9 тысяч чалавек, з іх 6 тысяч паправіліся.


Аўстралія з 1 чэрвеня адновіць турызм у штаце Вікторыя


З 1 чэрвеня адновіць турызм аўстралійскі штат Вікторыя. Ён больш за ўсіх пацярпеў ад COVID-19. У Аўстраліі зарэгістравана больш за 7 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. 102 чалавекі памерлі.