У Чэхіі эпідэмія грыпу

22 февраля 2018
З пачатку месяца ў краіне зафіксаваныя 33 смяротныя выпадкі. Зараз на кожныя 100 тысяч жыхароў краіны - амаль 2 тысячы захварэўшых. У групе рызыкі - асобы, якім больш за 65 гадоў, а таксама тыя, хто пакутуе ад дыябету, сардэчных захворванняў або атлусцення. У выніку леташняй эпідэміі ў рэспубліцы памерлі 114 чалавек.