У Чачні пацярпеў крушэнне верталёт пагранічнай службы Мі-8

7 марта 2018

Паветранае судна ўпала ў цясніну Хангіхой у Ітум-Калінскім раёне. На борце верталёта знаходзілася 9 чалавек, 5 з іх, паводле папярэдніх звестак, загінулі. Мясцовыя ўлады высвятляюць прычыну трагедыі.