У Будапешце з новай сілай разгараюцца пратэсты супраць працоўнай рэформы

6 января 2019

Тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры венгерскай сталіцы. Яны накіраваліся да будынка парламента, дзе старшыня Венгерскай канфедэрацыі прафсаюзаў заявіў, што, калі на працягу тыдня ўрад не пачне перамовы з прафсаюзамі, яны абвесцяць усеагульную забастоўку. Акрамя Будапешта такія акцыі прайшлі яшчэ ў некалькіх гарадах Венгрыі.