У Будапешце напярэдадні візіту Ангелы Меркель некалькі тысяч чалавек сабрабліся на плошчы перад будынкам венгерскага парламента, каб выказаць сваю незадаволенасць працай урада. У прыватнасці, дэманстранты абвінавачваюць прэм'ер-міністра Віктара Орбана і кіруючую партыю "Фідэс" у карупцыі, прыгнёце асноўных свабод і незахаванні еўрапейскіх прынцыпаў дэмакратыі. Адзначым, што акцыя адбылася напярэдадні візіту ў Будапешт Ангелы Меркель. Маніфестанты заклікалі канцлера Германіі заняць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да венгерскіх улад. У рамках візіту Меркель ужо правяла сустрэчы з прэзідэнтам Венгрыіф Янашам Адэрам, з прадстаўнікамі Федэрацыі яўрэйскіх суполак краіны і з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам.














