У Бруселі затрыманы каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі "жоўтых камізэлек"

27 мая 2019

Не абышлося ў дзень еўрапейскіх і федэральных выбараў  без слёзатачывага газу. У Бруселі затрыманы каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі "жоўтых камізэлек". Яна прайшла ў раёне Паўночнага вакзала бельгійскай сталіцы. Наконт ахвяр інфармацыі  няма. З канца мінулага года такія акцыі ў Бельгіі, Францыі і Нідэрландах праходзяць рэгулярна.