У Бруселі ў найбліжэйшыя гадзіны пройдзе сустрэча міністраў фінансаў краін, якія ўваходзяць у Еўразону

11 февраля 2015

Як вядома, Афіны плануюць паставіць на ёй пытанне аб новай дамове па выплаце шматмільярднай запазычанасці. Калі гэты план не знойдзе падтрымкі, Грэцыя пакідае за сабою права звярнуцца па фінансавую дапамогу да ЗША, Расіі або Кітая, паведаміў раней міністр абароны Грэцыі Панас Каменас. У ноч на сераду новы грэчаскі ўрад заручыўся вотумам даверу ў парламенце. Парламенцкая большасць адобрыла курс кабінета, накіраваны на тое, каб адмовіцца ад непапулярнай праграмы фінансавай падтрымкі ЕС і МВФ.