У Бруселі суд сёння разгледзіць справу меркаванага тэрарыста Салаха Абдэслама

7 апреля 2016

Салах Абдэслам лічыцца арганізатарам атакі ісламістаў на Парыж у лістападзе мінулага года. Акрамя таго, з ім былі звязаныя смяротнікі, якія нядаўна ўчынілі серыю выбухаў у брусельскім аэрапорце і метро. Бельгійскі суд правядзе першасныя слуханні з другой спробы: папярэдняе пасяджэнне было перанесена на сёння па просьбе адвакатаў галоўнага фігуранта і яго саўдзельнікаў. Абдэслам быў злоўлены падчас спецаперацый у эмігранцкай камуне Маленбек у прыгарадзе Бруселя. Зараз ён і яго меркаваныя саўдзельнікі знаходзяцца ў падземнай турме строгага рэжыму. Раней суд Бельгіі прыняў рашэнне аб экстрадыцыі Абдэслама ў Францыю. Калі пройдзе выдача, не паведамляецца.