У Бруселі стартуе двухдзённы саміт ЕС

22 марта 2018

Галоўнымі тэмамі стане абмеркаванне планаў ЗША ўвесці гандлёвыя пошліны на металы і магчымыя крокі ў адказ Еўрасаюза. Акрамя таго, будуць прынятыя рашэнні па другім этапе перамоў па выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Адной з цэнтральных тэм таксама можа стаць інцыдэнт у Солсберы.

Як паведамляе Bloomberg, брытанскія ўлады спрабуюць пераканаць сваіх партнёраў у неабходнасці жорсткіх мер у дачыненні да Расіі.