У Бруселі стартаваў экстранны саміт лідараў краін ЕС

13 декабря 2018

На сустрэчы настаяў старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск з-за таго, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй адклала галасаванне ў парламенце па пагадненні аб выхадзе краіны з Еўрасаюза. Не ўсіх парламентарыяў задавальняе дагавор па Brexit. Пераглядаць дакумент не збіраюцца, але гатовыя да варыянту "Brexit без пагаднення". Дарэчы, напярэдадні кар'ера Тэрэзы Мэй апынулася на мяжы. У Брытаніі запусцілі працэдуру галасавання аб недаверы прэм'ер-міністру. Аднак пакуль ёй удалося атрымаць падтрымку дэпутатаў.

У французскім парламенце ў гэтыя хвіліны ідуць дэбаты па вотуме недаверу ўраду. Іх ініцыявалі левыя партыі на фоне маштабных пратэстаў "жоўтых камізэлек", якія скалынаюць Пятую рэспубліку з сярэдзіны лістапада. Шанцы галасавання завяршыцца не на карысць Кабміна невялікія. Партыю прэзідэнта Эмануэля Макрона "Наперад, Рэспубліка!" прадстаўляюць 309 дэпутатаў. Іх падтрымліваюць цэнтрысты. Левыя партыі маюць толькі 62 мандаты.