У Бруселі ўзгоднены сямігадовы бюджэт Еўрасаюза

28 июня 2013

Агульная сума склала 960 мільярдаў еўра. З іх на барацьбу з беспрацоўем плануецца выдаткаваць звыш 8 мільярдаў. Маладыя людзі да 25 гадоў складаюць пятую частку з 26 мільёнаў беспрацоўных па ўсёй Еўропе. І зараз улады збіраюцца рэалізаваць праект, які гарантуе моладзі прапанову іншага месца або прафадукацыі на працягу чатырох месяцаў пасля звальнення.