Выйсце з міграцыйнага крызісу паспрабуюць знайсці чарговы раз міністры ўнутраных спраў Еўрасаюза. У Бруселі сёння пройдзе экстраннае пасяджэнне. Згодна з прагнозамі, да канца года колькасць нелегалаў, якія будуць прасіць аб прытулку ў еўрапейскіх краінах, дасягне аднаго мільёна або нават перавысіць гэтую колькасць. Пры гэтым у суседніх з ЕС краінах знаходзяцца больш як 20 мільёнаў патэнцыйных бежанцаў.













