У Бруселі сёння павінен адбыцца чарговы раўнд перамоў па выхадзе Злучанага Каралеўства з ЕС

26 февраля 2019

Галоўнай тэмай стане далейшы лёс дагавора, заключанага раней Лонданам і Бруселем. Дагэтуль дакумент не зацвердзіў парламент каралеўства. Галасаванне, па словах брытанскага прэм'ера Тэрэзы Мэй, адбудзецца 12 сакавіка. Напярэдадні газета "Гардыян" са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы паведаміла, што Лондан разглядае магчымасць пераносу Брэксіту на два гады.