Іх вылучылі партыі, прадстаўленыя ў Еўрапейскім парламенце. Галоўнымі тэмамі для абмеркавання сталі міграцыя, занятасць моладзі, клімат, падаткаабкладанне і міжнародны гандаль. Спрэчка аб тым, як будуць вызначаць наступнага прэзідэнта Еўракамісіі, разгарэлася ў пачатку мая на саміце ЕС. Многім не па душы спаборніцтва паміж кандыдатамі ад вядучых палітычных сіл. Пад пытаннем і аўтаматычнае прызначэнне на гэтую пасаду таго, чыя партыя атрымае большасць у Еўрапарламенце на выбарах. Галасаванне пачнецца 23 мая і завершыцца 26-га.
У Бруселі прайшлі дэбаты з удзелам шасці галоўных кандыдатаў на пасаду кіраўніка Еўракамісіі
16 мая 2019