У Бруселі праходзіць саміт Савета Еўрапейскага саюза - выніковы за гэты год. Лідары краін - членаў ЕС абмяркоўваюць шырокі шэраг пытанняў. Сярод іх - праблема ратыфікацыі Нідэрландамі Пагаднення аб асацыяцыі ЕС-Украіна, пытанне падаўжэння эканамічных санкцый супраць Расіі, сітуацыя ў Сірыі, падрыхтоўка да перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з аб'яднання, а таксама міграцыйны крызіс і "Еўрапейскі план дзеянняў па абароне". Як адзначыў прэзідэнт Савета ЕС Дональд Туск, галоўнымі мэтамі саміту з'яўляецца ўзмацненне бяспекі ў Еўропе і абароны еўрапейцаў. СМІ ўжо ахрысцілі сустрэчу рухам па "мінным полі": шматлікія пытанні з'яўляюцца вельмі вострымі, і сумесную пазіцыю па іх узгадняць будзе няпроста.
У Бруселі праходзіць саміт Савета Еўрапейскага саюза
15 декабря 2016













