У Бруселі праходзіць нефармальны саміт лідараў ЕС

23 февраля 2018

Кіраўніцтва дзяржаў Адзінай Еўропы абмяркоўваюць жыццё пасля Брэксіту і фінансаванне мігрантаў. Размова ідзе аб аб'ёмах фондаў падтрымкі. Ужо вядома, некаторыя з іх плануюць скараціць, каб пакрыць выдаткі, якія Еўрасаюз панясе на фоне выхаду Вялікабрытаніі і міграцыйнага крызісу. Паводле афіцыйных звестак, расходы ЕС на бежанцаў, абарону і ахову меж выраслі на 10 мільярдаў еўра. Зараз палітыкам маецца вырашыць за кошт якіх артыкулаў бюджэту кампенсаваць гэтыя выдаткі. Адна з прапаноў - скарачэнне фінансавання дзяржаў, якія не падзяляюць еўрапейскіх каштоўнасцяў - як напрыклад, Польшча.