У Бруселі падвялі вынікі першага дня саміту Еўрасаюза

23 июня 2017

Галоўнай тэмай для абмеркавання стаў Брэксіт. Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй прапанавала даць грамадзянам ЕС, якія пражываюць у каралеўстве не менш чым пяць гадоў, пасведчанне на права жыхарства. Гэта дазволіць ім карыстацца льготамі і дзяржпаслугамі ў ахове здароўя і адукацыі. Пры гэтым прапанова атрымае сілу толькі, калі брытанцам у ЕС дадуць такія ж правы. Між тым, кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск не выключае таго, што Вялікабрытанія можа застацца ў складзе Еўрасаюза.

Акрамя Брэксіту, кіраўнікі пакуль яшчэ 28-мі краін ЕС маюць намер сёння абмеркаваць барацьбу з міжнародным тэрарызмам, узмацненне еўрапейскай абароны і міграцыйны крызіс. Ужо вядома, што Еўрапейскі саюз мае намер падоўжыць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Масквы на паўгода.