Тут абмяркуюць будучыню Вялікабрытаніі ў саставе ЕС. Лондан патрабуе рэфармаваць Еўрасаюз. Галоўны камень спатыкнення - права на незалежную міграцыйную палітыку. Паводле даных сацапытанняў, тых, хто не супраць расставання Злучанага Каралеўства з адзінай еўрапейскай сям'ёй, сёлета ўжо больш, чым летась.
І, безумоўна, адна з ключавых тэм - міграцыйны крызіс. Еўрапейскія краіны спрабуюць знізіць колькасць перасяленцаў, вяртаючы іх адно аднаму. Славенія вярнула Харватыі каля 200 чалавек. Асноўная прычына - яны эканамічныя мігранты, а не збеглі ад вайны. На гэтай жа падставе ўжо Харватыя адправіла выхадцаў з Блізкага ўсходу і Поўначы Афрыкі далей у Сербію. Тым часам, у Германіі раскрылі статыстыку злачынстваў, учыненых мігрантамі. Летась іх колькасць практычна падвоілася, дасягнуўшы 200 тысяч.













