На гэтым тыдні парламент Бельгіі вернецца да разгляду гэтага законапраекта. Апытанні паказваюць, што каля 80% насельніцтва краіны падтрымліваюць эўтаназію для ўсіх пры ўмове дбайнага медыцынскага кантролю над ёй. Праціўнікі праекта лічаць, што дактары павінны не спяшацца пазбаўляць жыцця дзіця, якое пакутуе, а выкарыстоўваць кожнае імгненне яго знаходжання ў гэтым свеце для пошуку лекаў і рашэння праблемы. Бо шматлікія хваробы з развіццём чалавецтва страцілі статус смяротных.














