Моцны пажар у Бранску

25 апреля 2022

Моцнае ўзгаранне ў расійскім Бранску - уначы пачаўся буйны пажар на мясцовай нафтабазе. Відавочцы паведамляюць аб некалькіх выбухах, якія папярэднічалі ўзгаранню. Паводле папярэдніх даных, на тэрыторыі мясцовай воінскай часці таксама меў месца пажар. Прычыны здарэння не вядомыя. Маштабы інцыдэнту такія, што ліквідаваць наступствы пакуль не атрымліваецца - на барацьбу з агнём мабілізаваныя дзясяткі экіпажаў МНС.