У Брукліне паліцэйскія дзве гадзіны ганяліся за быком

18 октября 2017

У адным з самых ажыўленых раёнаў Нью-Ёрка, Брукліне, паліцэйскія дзве гадзіны ганяліся за быком. Жывёла, якая збегла з тэрыторыі бойні, была заўважана на футбольным полі аднаго з паркаў. Апынуўшыся на волі, бык збіў каляску з маленькім дзіцем, якому спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Праз дзве гадзіны праследаванняў ратавальнікі злавілі быка.