У Брукліне падлеткі ўчынілі групавое згвалтаванне

12 января 2016

Хваля гвалту дабралася і да заходняга паўшар'я. У Брукліне падлеткі ўчынілі групавое згвалтаванне. Паліцыя паведамляе, што хлопцы жорстка згвалцілі 18-гадовую дзяўчыну на дзіцячай пляцоўцы. Яна сядзела на лаўцы са сваім бацькам, калі кампанія з пяці цемнаскурых падышла і пачала пагражаць зброяй. Бацька кінуўся на пошукі паліцэйскіх, а калі яны вярнуліся, падлеткі ўжо схаваліся. Афіцэры ўстанавілі асобы ўсіх гвалтаўнікоў, чацвёра ўжо арыштаваныя. Затрыманым ад 14 да 17 гадоў.