У брытанскiм Манчэстэры пасажыры двух лайнераў перажылі экстрэмальную пасадку

18 декабря 2018

Шторм і вецер - перашкода. Захапляльныя кадры з аэрапорта брытанскага Манчэстэра. Лайнеры прызямляліся ў экстрэмальных умовах, з-за непагадзі самалёты хістала, не ўсе зрабілі пасадку з першага разу. У момант, калі шасі дакраналася да зямлі, пілот вырашаў пайсці на другі круг і борт ізноў набіраў вышыню. Гэта адбылося з паветранымі суднамі "ТАП Партугал" і "Аўстрыйскія авіялініі". Усе лайнеры ў выніку прызямліліся, і падчас інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў.