У Брытаніі ў 220 раёнах аб'явілі пагрозу паводак

24 декабря 2013

На Злучанае Каралеўства абрынуліся моцныя дажджы з магутным шквалістым ветрам. Шторм пакінуў без святла больш за 5 000 дамоў. Складаныя ўмовы надвор'я адбіліся на чыгуначнай і аўтамабільнай сувязі ў Туманным Альбіёне. Аднак большасць аэрапортаў пакуль працуе ў штатным рэжыме.