У Брытаніі спецслужбы ліквідавалі адну з ячэек Ісламскай дзяржавы

8 октября 2014
Баевікі рыхтавалі тэракты на тэрыторыі Злучанага Каралеўства. Чатыры чалавекі арыштаваныя. Раней брытанскія ўлады папярэдзілі, што да 500 грамадзян Каралеўства выехалі з краіны для ўдзелу ў баях у шэрагах розных тэрарыстычных груповак у Іраку і Сірыі. Паводле дадзеных спецслужб, частка з іх прайшла ў лагерах Ісламскай дзяржавы спецпадрыхтоўку і зараз спрабуе вярнуцца ў краіны ЕС. Тым часам, міжнародная кааліцыя па барацьбе з групоўкай расце - да яе сёння далучылася Канада. А баевікі Ісламскай дзяржавы падбіраюцца ўсё бліжэй да тэрыторыі Турцыі. Ужо некалькі тыдняў экстрэмісты абложваюць прымежны горад Кабані ў Сірыі.