У Брытаніі распрацоўваюць новыя грошы

25 июля 2013
На банкнотах, у прыватнасці, з'явіцца партрэт Джэйн Осцін. Выяву пісьменніцы будуць друкаваць на 10 фунтах. Тым самым праз тры-чатыры гады, калі гэтыя купюры ўвойдуць у абарот, яна зменіць на іх родапачынальніка тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна. На аверсе з 1960 года на банкнотах паказваецца каралева Лізавета ІІ, а на другім баку -гістарычныя дзеячы краіны. Пісьменніца Джэйн Осцін - аўтар класічных раманаў Розум і пачуцці і Гонар і прадузятасць.