У Брытаніі разгараецца чарговы скандал, звязаны з мігрантамі

11 июня 2014

Урад Туманнага Альбіёна выявіў факты прымусовай ісламізацыі навучальных устаноў. Раней улады краіны атрымалі ананімны ліст, у якім паведамлялася, што прыхільнікі радыкальнага ісламу дамагліся змены кіраўніцтва ў школах Бірмінгема.

Новыя дырэктары навучальных устаноў забаранялі дзецям займацца мастацтвам і музыкай і абавязвалі дзяўчынак прыходзіць на заняткі з пакрытай галавой. У адной са школ - паведамляюць брытанскія СМІ - вучням і зусім чыталі лекцыі аб шкодзе хрысціянства. Зараз у краіне праводзіцца маштабная праверка. У той жа час прадстаўнікі мясцовай мусульманскай суполкі назвалі гэты скандал паляваннем на ведзьмаў.