У Брытаніі узнялі пытанне наконт легалізацыі наркотыкаў

26 июня 2014

Былы пасол Злучанага Каралеўства ў Афганістане пасля працяглай камандзіроўкі ў Цэнтральную Азію напісаў артыкул для газеты The Guardian. У ім ён заклікаў сусветных лідараў легалізаваць забароненыя наркотыкі, у тым ліку гераін. На яго думку, змагацца з атрутай можна, толькі дазволіўшы і паставіўшы пад кантроль яе ўжыванне. Дарэчы, такі ж пункт гледжання выказваў раней і іншы брытанскі дыпламат - сэр Кейт Морыс. У яго такія меркаванні ўзніклі пасля некалькіх гадоў працы ў Калумбіі.