У Брытаніі большасць парламентарыяў з пятай спробы прагаласавалі за апошнюю версію пагаднення паміж Лонданам і Бруселем. А гэта значыць Брэксіту быць!
Яшчэ ў ліпені, у першы дзень уступлення на пасаду, прэм'ер-міністр Борыс Джонсан прыгразіў: альбо новае пагадненне, альбо Брэксіт без дамоўленасцяў. І без 44-мільённага кампенсавання Еўрасаюзу. На шчасце для ўсіх, атрымалася дамовіцца.
Вядома, шмат у чым дзякуючы нядаўнім датэрміновым парламенцкім выбарам, якія па праве лічаць гістарычнымі. Бо на іх партыя Джонсана - кансерватары - атрымала рэкордную перавагу з часоў Маргарэт Тэтчэр.
Вось ужо сапраўды, у Вялікабрытаніі ўсё ідзе па плане! Па плане Борыса Джонсана. І ўжо 31 студзеня Злучанае Каралеўства пакіне Еўрасаюз.
Прычым незваротна. Бо прэм'ер-міністр краіны ўзмацніў жорсткасць тэкста законапраекта, упісаўшы ў яго забарону на падаўжэнне пераходнага перыяду пасля Брэксіту. А значыць, адкласці выхад з ЕС ізноў ужо не атрымаецца.
Чаму менавіта цяперашняму брытанскаму прэм'еру атрымалася скончыць трохгадовы развод з Еўрасаюзам. І якія перспектывы чакаюць Туманны Альбіён на яго новым шляху без суправаджэння ЕС - Марыя Петрашко.
У Брытаніі парламентарыі прагаласавалі за апошнюю версію пагаднення паміж Лонданам і Бруселем
22 декабря 2019













