У Брытаніі асудзілі воінаў Алаха

19 декабря 2013

Суд прысяжных прызнаў Майкла Адэбавале і Майкла Адэбаладжа вінаватымі ў забойстве брытанскага вайскоўца Лі Рыгбі. Прыгавор зламыснікам вынесуць у наступным годзе. Рэлігійных экстрэмістаў абвінавачвалі ў забойстве, папярэдняй змове і замаху на забойства двух прадстаўнікоў паліцыі. Па апошнім пункце злачынцаў апраўдалі. Самі забойцы раней заявілі, што не лічаць сябе вінаватымі ў чым-небудзь. Нагадаем, 22 мая Адэбавале і Адэбаладжа на вачах у дзясяткаў людзей засеклі цесакамі барабаншчыка Каралеўскага стралковага палка Лі Рыгбі з рэлігійных меркаванняў.