У Брытаніі на вуліцы выйшлі дзясяткі агрэсіўных людзей

23 мая 2013
На вуліцы лонданскага раёна Вуліч выйшлі дзясяткі агрэсіўных людзей. У асноўным, гэта члены ультраправай арганізацыі Ліга абароны Англіі, якая выступае супраць ісламізацыі краіны. Больш як 200 чалавек прынялі ўдзел у сутыкненнях з паліцыяй. У бок вартавых парадку ляцелі петарды, піўныя бутэлькі і шклянкі. У графствах Кент і Эсэкс былі атакаваныя мячэці - іх спрабавалі падпаліць. Хвалю абурэння выклікала жорсткае забойства вайскоўца, якому адрэзалі галаву сярод белага дня. Двое мужчын, як мяркуюць, выхадцы з Нігерыі, заявілі на камеру, што зрабілі гэта па палітычных матывах. Прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран перапыніў візіт у Францыю, каб узяць расследаванне пад асабісты кантроль.
У Лондане ўзмоцнены меры бяспекі. Дадатковыя пасты выстаўлены ля ўсіх ваенных аб'ектаў. Пад абарону ўзяты таксама і мячэці ў прылеглых графствах.