У Брытаніі фермер выявіў у гаражы мыш, якая наводзіць там парадак

21 марта 2019

Пацешны выпадак адбыўся ў Брытаніі. Фермер выявіў у гаражы мыш, якая наводзіць там парадак. Доўгі час мужчына не мог зразумець, хто складвае гайкі і балты ў пластыкавую скрынку з арэхамі для птушак. Пенсіянер ізноў і зноў раскідваў рэчы, але раніцай ўсё было прыбрана. Зафіксаваць таемнага прыбіральшчыка атрымалася пасля ўсталёўкі ў гаражы відэакамеры.