У Брэсцкай вобласці актывізаваліся кляшчы

9 марта 2017

Ад зімовай спячкі прачнуліся і актывізаваліся іксодавыя і лугавыя кляшчы. Першымі сёлета атакі на сябе адбівалі свойскія гадаванцы ўжо ў лютым. А 6 сакавіка да медыкаў звярнуліся тры пацыенты. Выпадкі ўкусаў былі зарэгістраваныя на поўдні Беларусі.