У бразільскім Сан-Паўлу ў школе двое маладых людзей учынілі страляніну

13 марта 2019

Інцыдэнт у бразільскім Сан-Паўлу, які паліцыя пакуль не каментуе: у будынку мясцовай школы двое маладых людзей учынілі страляніну. Забілі пяцярых дзяцей і аднаго дарослага, пасля гэтага пакончылі жыццё самагубствам. Як паведамляе шэраг замежных выданняў, раненні атрымалі ад 10 да 17 чалавек. На месцы працуюць два медыцынскія верталёты, будынак школы ачэплены ў радыусе 500 метраў.