На месцы буйнога пажару ў бразільскім Сан-Паўлу працягваюцца пошукава-выратавальныя работы. Пад абломкамі 26-павярховага будынка знаходзяцца 45 чалавек. Нагадаем, жылы гмах загарэўся ў ноч на 1 мая. Прычынай узгарання стала бытавая сварка. Сямейная пара гатавала на агні, выкарыстоўваючы спірт у якасці паліва. Калі мужчына чарговы раз дадаваў лёгкую на загаранне вадкасць у агонь, жанчына яго пхнула. Спачатку загарэлася іх адзенне, пасля полымя перакінулася на ўнутраныя памяшканні. Праз некалькі гадзін будынак абваліўся. Пакуль вядома пра аднаго загінуўшага.
У бразільскім Сан-Паўлу працягваюцца пошукава-выратавальныя работы
2 мая 2018













