У бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра ідуць рэпетыцыі карнавала

24 февраля 2014

Школы самбы адточваюць рухі, краўцы падганяюць касцюмы. Спаборніцтвы лепшых школ самбы пройдуць на наступным тыдні, а ўжо з гэтай пятніцы на вуліцах Рыа будуць танцаваць сотні тысяч чалавек. Карнавал настолькі папулярны, што ўдзельнічаць у ім не саромеюцца нават мясцовыя знакамітасці. А колькасць турыстаў у карнавальныя дні ў горадзе зашкальвае.