Турэмнае паўналецце. У Бразіліі турэмшчыкі незвычайна павіншавалі заўсёдніка іх установы.
Гэтага хлопца арыштоўвалі ўжо разоў 20, але дагэтуль не маглі яму нічога прад'явіць, паколькі той быў непаўналетнім. Нарэшце хулігану споўнілася 18 гадоў. І воляй лёсу дзень нараджэння ён сустракае не з сям'ёй, а зноў у турэмных катавальнях: напярэдадні яго ўзялі на продажы наркотыкаў. Паліцэйскія на радасцях і торт падарылі, і песеньку праспявалі.













