Праліўныя дажджы выклікалі паводку ў штаце Парана на поўдні краіны. Вядома аб 10 загінуўшых. Падтоплены жылыя дамы, размыты аўтадарогі. З пацярпелых раёнаў эвакуіруюць мясцовых жыхароў, улады аб'явілі надзвычайнае становішча. Сусветнае першынство стартуе ў Бразіліі ўжо 12 чэрвеня. Хоць адкрыццё чэмпіянату можа азмрочыць не толькі непагадзь, але і транспартны калапс. У 12-мільённым мегаполісе Сан-Паулу пяты дзень бастуюць работнікі метро - яны дабіваюцца павышэння зарплаты.














