У Бразіліі сёння завяршаецца двухдзённы саміт БРІКС

17 июля 2014
У Бразіліі сёння завяршаецца двухдзённы саміт БРІКС. Асноўныя дакументы лідары Расіі, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР падпісалі яшчэ ў аўторак, у іх ліку - аб стварэнні Банка развіцця і фонду для фінансавання сумесных праектаў - своеасаблівая альтэрнатыва МВФ. Зараз пачынаюцца сустрэчы з кіраўнікамі паўднёва-амерыканскіх дзяржаў. Гэта шосты саміт краін, якія найболей хутка развіваюцца. Усе разам гэтыя дзяржавы - каля трох мільярдаў чалавек, гэта значыць больш за 40% насельніцтва планеты і 21,5% сусветнага ВУП.